Дзякуючы Змітру Монічу, куратару выставы да 100-ддзя Беларускага музея, удалося высветліць, што ўсяго ў Музеі Івана Луцкевіча былі тры беларускія дуды. Адна трохбурдонная - відавочна тая, што цяпер у Вільні - адзіная трохбурдонная дуда з беларускай часткі Дзвіншчыны (інвентарны нумар беларускага музея - 82). Апрача таго дзве дуды былі аднабурдонныя, адна з, якіх была пазычаная музеем для выставы ў Парыжы (гэты інструмент, відаць, не быў сталай часткай эспазіцыі, дата пазыкі вельмі позняя - 13.IV.37) - ён не сустракаецца нідзе і сёння (інвентарны нумар беларускага музея - 80). І трэцяя дуда - дуда Ігната Буйніцкага, пра якую я пісаў (інвентарны нумар беларускага музея - 81). Больш тут: https://www.nslowa.by/2021/12/01/vyartanne-dudy-ignata-bujnitskaga/ У інвентарнай кнізе №1 у раздзеле "Фольклёр" ёсць наступныя запісы: 80. Дуда, поўная. Бас адзіночны. Пазычана п. Енджэевічовай - на выстаўку ў Парыжу. 13.IV.37; 81. Тое-ж; 82. Дуда, бас патройны. Інвентарная кніга №1 надрукавана ў часопісе "Спадчына", 1995 №1-5. #зкнігідударыглыбоцкагакраю