У беларускім мастацтве нямала прац прысвечаных дударам, але такога шыкоўнага і аўтэнтычнага мастацкага вобразу ў нас яшчэ не было. Выбітны скульптар, Алесь Шаціла, прадставіў статуэтку "Беларускі дудар" (бронза, камень, 24/15/13 см.). Постаць дудара абапертая на этнаграфічным матэрыяле, дакладна перадае тэхніку трымання і грання на старажытным інструменце. Музыка прадстаўлены ў поўны рост, граючы на найбольш пашыраным тыпе аднабурдоннай, беларускай дуды. Стары дудар з барадой апрануты ў бурку, боты, шапку магерку, рэчы ў якіх часцей за ўсё сустракаюцца дудары на старых фотакартачках і ў выявах беларускіх мастакоў. Вобраз дудара выразна перагукаецца са скульптурамі беларускага мастака Міхася Філіповіча і ягонымі працамі з 1930-ых гадоў, а таксама з постаццю беларускага дудара з Дзісенскага павету (фотакартачка 1904 г.). Раней Алесь Шаціла ўжо займаўся ўвасабленнем беларускіх музыкаў і традыцыйных інструментаў. Вядомыя працы: Гусляр (2009), Лірнік (2010), Жалеечнік (2010), Гарманіст (2011), Барабаншчык (2013), Басэтліст (2015) і Лютніст (2015), Шляхціц з трубой (2018). Са згаданымі працамі можна пазнаёміцца па спасылцы: https://artcenter.by/user/shyja
Кошт работы "Беларускі дудар" 2,600 BYN, магчымы тыраж -12 копій.
![Статуэтка "Беларускі дудар" от Алеся Шацілы](https://sun9-36.userapi.com/impg/dWLKTfyLJuXanFMMaWGlsbVzy2CR4Txlgp7-Wg/QQwgLU-eELM.jpg?size=510x768&quality=95&sign=27857eec9b9462966b40e97710bc6756&c_uniq_tag=-ckCxQGhrT4vz6tD9VhTYwjmeSl5bqvf4lOsoL0CA4M&type=album)